У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня беларускага пісьменства адбылося
завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства “Культура
старажытных беларускіх зямель”. Наведвальнікі ўзгадалі жыццёвы і творчы
шлях беларускага першадрукара.
Пазнаёміліся з помнікам літары ў Полацку. Здзейснілі падарожжа па
гістарычных і культурных цэнтрах краіны, дзе адбывалася свята беларускай
пісьменнасці з 1994 года па цяперашні час.