У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок
інфармацыі “Трагедыя Хатыні”. На
сустрэчы вядучыя 11 класа Стубеда Ніка і Макулік Ілона распавялі, пра трагічны
момант з жыцця Іосіфа Камінскага, які быў пакладзены ў аснову стварэння адзінай
скульптуры мемарыяльнага комплексу “Хатынь – “Няскораны чалавек”. А з
мультымедыйнай прэзентацыі “Памяці
спаленых вёсак: Хатынь” наведвальнікі даведаліся, як была знішчана
фашыстамі вёска Хатынь вясной 1943 года.