28.10.2017г. Урок здароўя "Моладзь сцяжынкаю здароўя!"

У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў ўрок здароўя "Моладзь сцяжынкаю здароўя!". На  мерапрыемстве была прадстаўлена тэматычная выстава "Мы выбіраем жыццё! Моладзь супраць наркотыкаў!", каля якой бібліятэкар правяла гутарку аб барацьбе з наркаманіяй і аб шкодзе наркатычных і псіхатропных сродкаў на здароўе чалавека.