4.10.2017г. Класная гадзіна “З любоўю да жывёл”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да  Сусветнага дня аховы жывёл прайшла класная гадзіна “З любоўю да жывёл”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня аховы жывёл і значэннем гэтага дня. Дзеці пабывалі ў віртуальным падарожжы па запаведніках і нацыянальных парках Беларусі, чыталі творы і вершы пра жывёл, адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел  у гульні “Намалюй жывёлу”. Для ўвагі наведвальнікаў была прадстаўлена выстава-заклік “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.