Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

20.11.2017г. Класная гадзіна “Я чалавек! І я маю правы!”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла класная гадзіна  “Я чалавек! І я маю правы!”. Бібліятэкар распавяла наведвальнікам пра Усеагульную дэкларацыю праў чалавека і Канвенцыю пра правы дзіцяці. Напрыканцы была праведзена гульня  Пра правы і жартам, і сур'ёзна”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні пра свае правы і абавязкі.