Бібліятэкары філіяла “Алекшыцкая
сельская бібліятэка” наведалі Алекшыцкую сярэднюю школу, дзе правялі пазнавальную гадзіну па прафілактыцы правапарушэнняў "Я - грамадзянін Беларусі». Мэта мерапрыемства заключалася ў тым, каб падрабязна
і даступна ў гульнявой форме расказаць падлеткам пра тое, што не трэба парушаць
закон, якія наступствы могуць быць, з якога ўзросту падлетак нясе адказнасць за
свае ўчынкі. Цікава
і пазнавальна прайшла гульня «Вершы Міхалкова», дзеці, праслухаўшы вершы паэта,
адказвалі на пытанні хто і як з герояў парушыў закон. Напрыканцы мерапрыемства ўсе
ўдзельнікі атрымалі буклет «З агнём не жартуй».