3.11.2017г. Гісторыка – пазнавальнае падарожжа «Спадчына Я. Коласа і Я. Купалы – нацыянальны скарб»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» у рамках акцыі «Да Коласа з адкрытым сэрцам» прайшло гісторыка – пазнавальнае падарожжа «Спадчына Я. Коласа і Я. Купалы – нацыянальны скарб». Падчас падарожжа Арсеній Юрасік расказаў сваім сябрам, што ён ведае пра беларускіх пісьменніках, далей бібліятэкар правяла дзяцей па віртуальным станцыях жыцця Я. Коласа і Я. Купалы. Скончылася падарожжа на станцыі "Сучаснае жыццё", дзе спадчына пісьменнікаў лічыцца нацыянальным здабыткам.