4.11.2017г. Літаратурнае падарожжа «Я шукаю сваю душу ў вершах»

Бібліятэкар філіяла «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла ў ДУА Конюховскі яслі-сад-сярэдняя школа літаратурнае падарожжа «Я шукаю сваю душу ў вершах» для дзяцей пачатковай школы, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння С. Я. Маршака. Падчас падарожжа дзеці даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка, на вершах якога вырасло не адно пакаленне. У канцы мерапрыемства ўсе разам прачыталі верш С. Я. Маршака «Багаж».