20.12.2017г. Казачнае падарожжа «Снежная, чароўная казка зімы»

Бібліятэкар філіяла «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Чамучкі» казачнае падарожжа «Снежная, чароўная казка зімы». Пад вясёлую навагоднюю музыку, з велізарным захапленнем і задавальненнем дзеці сустрэліся з казачным персанажам - Дзедам Марозам. Для іх праводзіліся займальныя гульні, віктарыны, якія пакінулі масу станоўчых эмоцый.