2.12.2017г. Інфармацыйны кур’ер “Моладзь за жыццё без СНІДу”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў інфармацыйны кур’ер “Моладзь за жыццё без СНІДу”, прысвечаны Усямірнаму дню барацьбы са СНІДам. Падлеткі даведаліся, што цяпер ёсць такія прэпараты, якія пазваляюць людзям, якія жывуць з ВІЧ, пражыць доўгое і здаровае жыццё. У бібліятэцы была таксама арганізавана кніжная выстава “XXI стагоддзе і СНІД”.