У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла
прававая інтэлектуальная гульня “Ці ведаеш ты
закон”,
прымеркаваная да дня правоў чалавека. Наша гутарка суправаджалася праглядам
мультфільма “Азбука прав ребёнка. Все дети имеют равные права”. Атрыманыя веды
дзеці замацавалі пры дапамозе віктарын, конкурсаў: “Права літаратурных герояў”,
літаратурна – прававая віктарына "Прыдумай-ка!". Напрыканцы мерапрыемства мы
пазнаемілі дзяцей і з дзіцячым прававым сайтам.