10.01.2018г. Урок інфармацыйнай культуры “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”

Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правялі ўрок па асновам інфармацыйнай культуры “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць” для навучэнцаў 5 класа. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Мастацтва і творчасць Беларусі”, якая прыўрочана да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”.