18.01.2018г. Навагодняе вандраванне з героямі кніг “У зімовую казку адчыняцца дзверы, і стане трохі цяплей”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага аматарскага аб'яднанне “Знайка” адбылося навагодняе вандраванне з героямі кніг “У зімовую казку адчыняцца дзверы, і стане трохі цяплей”, прысвечанае Сусветнаму дню снега. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі ўсе этапы зімняга вандравання: “Братцы-месяцы”, “Навагоднія частушкі”, “Загадкі”, “Зімовыя госці”, “Зімовыя прыказкі і прымаўкі”, “Літаратурная гасціная”. Усе прысутныя з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях, спявалі песні, чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў на зімовую тэматыку. Таксама да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Зімовыя фантазіі”.