20.01.2018г. Праваслаўны вечар (6+) “Вось прыйшло Вадохрышча, свята ачышчэння”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў праваслаўны вечар “Вось прыйшло Вадохрышча, свята ачышчэння”. Наведвальнікі пазнаёміліся з галоўнымі традыцыямі і звычаямі Вадохрышча, што трэба памятаць перад тым, як апускацца ў палонку, пра варажбу і прыкметы на Вадохрышча. Прынялі ўдзел у абрадзе варажбы, які апісаны ў баладзе “Святлана” В.А.Жукоўскага - кіданне чаравічка.