Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

14.02.2018г. Гадзіна паэзіі ”Яшчэ раз пра каханне”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна паэзіі "Яшчэ раз пра каханне", прымеркаваная да дня Святога Валянціна. На мерапрыемства былі запрошаны вучні Пагранічнай сярэдняй школы. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктырыне, таксама ў ходзе мерапрыемства яны пазнаёміліся з гісторыяй свята і асаблівасцямі яго святкавання ў розных краінах. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.