Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

20.02.2018г. Урок інфармацыйнай культуры “У царстве кніжным апынуцца, ды што б там не заблудзіцца”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “У царстве кніжным апынуцца, ды што б там не заблудзіцца”. Бібліятэкар расказала пра даведачны апарат бібліятэкі: алфавітны і сістэматычны каталогі,  пазнаёміла з электронным каталогам “Бераставіцкай раённай бібліятэкі  імя В.М.Кавалеўскага”. На прыканцы ўрока быў паказаны фільм “Самыя прыгожыя бібліятэкі міра”.