“Гісторыя арміі дзяржавы” –
пад такой назвай прайшоў у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага гістарычны
альманах, прысвечаны Дню абаронца Айчыны і 100-годдзю Ўзброеных сіл Рэспублікі
Беларусь.
На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў селькагаспадарчага ліцэя. Бібліятэкар
коратка пазнаёміла дзяцей са старонкамі гісторыі арміі Беларусі, паведаміла аб
устанаўленні ў Беларусі юбілейнага медалю “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі
Беларусь”, якім будуць узнагароджвацца ваенаслужачыя Ўзброеных Сіл Беларусі за
высокія вынікі служэбнай дзейнасці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і інш.
На завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі
кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “На варце Айчыны”.