27.02.2018г. Гістарычная экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях”


Гістарычная экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях” распачала у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой Радзімы.
На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў селькагаспадарчага ліцэя. Дзеці атрымалі цікавую і змястоўную інфармацыю па гісторыі Вялікай Бераставіцы. Бібліятэкар пазнаёміла іх з фотаздымкамі ХХ стагоддзя і карцінамі, якія знаходзяцца ў раённай бібліятэцы і адлюстроўваюць падзеі, мясціны, архітэктурныя помнікі, а таксама страчаную спадчыну Бераставіцкага краю.  На завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Малая мілая сэрцу Радзіма”.