8.02.2018г. Віртуальнае падарожжа "Вандроўка па Гарадзеншчыне"

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» юныя чытачы разам з бібліятэкарам здзейснілі віртуальнае падарожжа па Гарадзеншчыне. Дзеці пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі горада Гродна і вобласці. З задавальненнем прайшлі па вуліцы Савецкай, зазірнулі ў Стары і Новы гарадзенскія замкі, пабывалі на Кургане Славы і ў Лідскім замку. У канцы падарожжа прысутныя прыйшлі да высновы, што Гродна ўмее здзіўляць!