Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

9.02.2018г. Краязнаўчае падарожжа «Ты адзіны ў мяне, мой куточак зямлі!»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло краязнаўчае падарожжа «Ты адзіны ў мяне, мой куточак зямлі!». Падчас падарожжа юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй і гістарычнымі мясцінамі Бераставіцкага раёна. У канцы мерапрыемства школьнікі паглядзелі дакументальны фільм «Бераставіца» і падзяліліся сваімі ўражаннямі.