06.03.18 “Вясновыя матывы”

“Вясновыя матывы” – пад такой назвай у раённай бібліятэцы  імя В.М. Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню жанчын – 8 сакавіка. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі святочную забаўляльную праграму. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным многа прыемных і пазітыўных эмоцый. У заключэнне імпрэзы ўсе прысутныя жанчыны, у тым ліку і бібліятэкары, атрымалі кветкі і паштоўкі, зробленыя ўдзельнікаамі клуба і наведвальнікамі дзённага аддзялення прабывання маладых інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна.   Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.