13.03.18 Літаратурнае падарожжа «З любоўю да дзяцей»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для сваіх самых юных чытачоў літаратурнае падарожжа «З любоўю да дзяцей» прысвечанае 105 – годдзю з дня нараджэння С. Міхалкова. Падчас падарожжа дзеці пабывалі на станцыях «Творчасць С. Міхалкова», «Угадайкіна», «Знаёмая карцінка» і «Мы акцёры». У канцы мерапрыемства бібліятэкар прачытала дзецям вершы пісьменніка «Дзядзька Сцёпа» і «А што ў вас?».