15.03.18 Інфармацыйны час «Кніга на арбіце закона»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў інфармацыйны час «Кніга на арбіце закона». Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала сваім чытачам, чаму менавіта 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і як Канстытуцыя забяспечвае правы і свабоду кожнага чалавека і грамадзяніна краіны. У канцы мерапрыемства для замацавання атрыманых ведаў, дзеці адказалі на пытанні віктарыны.