28.03.18г. Літаратурнае змаганне “Цуды ў кніжным царстве”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося літаратурнае змаганне Цуды ў кніжным царстве”. Дзве каманды “Знайкі” і “Пазнайкі”, пачалі вялікі літаратурны турнір,  які сустрэў дзяцей цікавымі прыпынкамі.  На першым – “На кніжнай палянцы” – прапанаваліся конкурсы на беларускай мове: “Загадкі з лесу і градкі”, “Перакладчыкі”, “Загадкі падманкі”. Далей каманды паспрабавалі свае сілы ў гульні “Тут жыве кніга”, апошнім прыпынкам стаў “Я з мультфільмаў, я і з казак, адкажыце без падказак”.