30.03.18 Пасяджэнне круглага стала “На шляху яднання”

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылося пасяджэнне круглага стала “На шляху яднання”. З уступным словам выступіла дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д.Марцішэвіч. У рамках круглага стала былі абмеркаваны наступныя пытанні: “Аб рашэнні Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы”, “Асноўныя даты і праекты Саюзнай дзяржавы”, “Знешняя палітыка саюза Беларусі і Расіі”, “Рэалізацыя маладзёжных праектаў саюзнай дзяржавы”, “Ураджэнцы Бераставіччыны ў гісторыі Расіі”. У пасяджэнні прынялі ўдзел першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.М.Вайцюк, навуковы супрацоўнік Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы М.І.Пацэнка і супрацоўнікі бібліятэкі. У заключэнні мерапрыемства адбылася прэм’ера мультымедыйнай прэзентацыі “Беларусы ў гісторыі Расіі”.