Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

3.03.18 Экалагічная гульня "Захавай свет вакол сябе"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка”, была праведзена экалагічная гульня “Захавай свет вакол сябе”. Падчас сустрэчы дзеці з цікавасцю слухалі аповяд  пра разнастайны мір дзікай прыроды. Абмяркоўвалі, карысць ці шкоду прыносяць дзікія жывелы і пра важнасць асцярожнага стаўлення да таго, што можа беззваротна знікнуць з твару Зямлі.