10.03.18г. Фальклорныя пасядзелкі “Не цурайся роднай песні”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДІВО”, гэта былі фальклорныя пасядзелкі “Не цурайся роднай песні”. За кубачкам кавы жанчыны расказвалі пра сябе, пра свае справы, пра работу, на якой яшчэ нядаўна працавалі, цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Затым успаміналі песні мінулых гадоў, а гэта цэлая скарбонка традыцыйных беларускіх песень, прыпевак, тая спадчына, якая жыве ў памяці старэйшага пакалення.