05.04.18 Дзень здароўя

Напярэдадні Сусветнага дня здароўя ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя.

Да гэтай даты ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Галоўнае ў жыцці – здароўе!”. Кнігі і перыядычныя выданні, прадстаўленыя на выставе, зацікавілі ўсіх, хто неабыякава адносіцца да свайго здароўя. Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд літаратуры “Рэцэпты здаровага жыцця” і дала падрабязную інфармацыю аб найбольш цікавых выданнях.

Для удзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі пазнавальна-забаўляльную праграму “Будзьце здаровы!”. Маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў інсцэніроўках,  конкурсах, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, спявалі жартоўныя песні. Падарожжа ў краіну “Здароўе” атрымалася вельмі вясёлым  і карысным і закончылася правядзеннем фізкультурнай размінкі для ўсіх прысутных.