“Клімат і здароўе” –
такой была тэма чарговага пасяджэння жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які
працуе пры Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі на сустрэчу
урача-валеолага раённай паліклінікі, якая расказала прысутным аб ўплыве пагоды
на самаадчуванне чалавека, а таксама дала карысныя парады па захаванню добрага
здароўя ў сталым узросце. Усіх удзельнікаў мерапрыемства зацікавілі кнігі і
перыядычныя выданні, прадстаўленыя на выставе “Галоўнае ў жыцці – здароўе!”.
Бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Лепшыя кнігі пра здароўе і даўгалецце ” і
дала падрабязную інфармацыю аб найбольш цікавых выданнях.