26 красавіка работнікі раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённай арганізацыяй БРСМ арганізавалі сустрэчу навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прысвечаную 32-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Сустрэчу адкрыла супрацоўнік бібліятэкі і прадставіла ўвазе прысутных электронную прэзентацыю “След Чарнобыля”. Затым перад навучэнцамі выступілі ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Ліквідатары гаварылі аб неабходнасці расказваць маладому пакаленню, якое ўжо не застала гэту трагедыю, аб тых падзеях і памылках мінулага, каб не паўтарыць іх у будучым, помніць аб людзях, якія цаной свайго здароўя і жыцця лакалізавалі аварыю. У заключэнні мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма “Чернобыль: до и после”.