Бібліятэчная акцыя
“Прачытай кнігу аб Вялікай Айчынай вайне”, якую арганізавалі і правялі напярэдадні
Дня Перамогі для сваіх чытачоў работнікі перасовачнай бібліятэкі (бібліобуса),
распачала дэкаду мерапрыемстваў “Салют – Перамога!”, прысвечаную Святу Перамогі.
Бібліятэкары прапанавалі жыхарам аддаленых вёсак прачытаць самыя новыя кнігі аб
падзеях Вялікай Айчыннай і ІІ Сусветнай войн. Яны віншавалі сваіх сталых
чытачоў з наступаючым Святам Перамогі , а тыя, ў сваю чаргу, дзіцячыя гады якіх
выпалі на гады акупацыі, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб падзеях ваенных часоў.