15.05.2018 Акцыя «Сям'ю аб'яднаць здолее мудрасць кніг»


У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Міжнароднага дня сям'і прайшла акцыя «Сям'ю аб'яднаць здолее мудрасць кніг». Падчас акцыі старшакласнікі разам з бібліятэкарам раздавалі буклеты і тлумачылі мамам, татам, бабулям і дзядулям аб важнасці сумеснага чытання кніг з дзецьмі.