Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

18.05.2018 Інфармацыйная гадзіна «Баяцца не трэба, трэба ведаць»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла інфармацыйная гадзіна «Баяцца не трэба, трэба ведаць». Бібліятэкар расказала аб гісторыі ўзнікнення ВІЧ. У ходзе інфармацыйнай гадзіны былі разгледжаны міфы і рэальнасць пра шляхі перадачы захворвання, быў прадэманстраваны анімацыйны фільм пра ВІЧ/СНІД, дзе ў даступнай форме распавядаецца аб дадзеным захворванні. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі інфармацыйныя буклеты і пазнаёміліся з тэматычнай выставай.