18.05.2018 Музычная вечарына “Мы – адна сям'я” (да Міжнароднага дня сям’і)


 У чарговы раз філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” сабраў членаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” на  музычную вечарыну “Мы – адна сям'я”.  На працягу ўсяго вечара гучалі цеплыя словы , вершы, загадкі аб самым каштоўным у жыцці чалавека – аб сям’і. Кожны ўдзельнік змог расказаць аб захапленнях сваей сям’і. Удзельніца клуба Карытка Яніна правяла майстар-клас па вязанню  сурвэтак.