24.05.2018 Віртуальнае падарожжа “Спадчына славянскіх асветнікаў”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня славянскай пісьменнасці і культуры прайшло віртуальнае падарожжа “Спадчына славянскіх асветнікаў”.Бібліятэкар расказала аб паходжанні славянскай азбукі, аб ролі асветнікаў Кірылы і Мяфодзія. Дзеці прагледзелі мультфільм “Наперад у мінулае”. На прыканцы мерапрыемства прысутныя разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа па Вялікай энцыклапедыі Кірыла і Мефодзія.