8.05.2018 Акцыя да Дня Перамогі “Наш падарунак Перамозе - прачытанная кніга аб вайне”

На працягу месяца ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала акцыя да Дня Перамогі “Наш падарунак Перамозе - прачытанная кніга аб вайне”. Падчас правядзення акцыі бібліятэкары і настаўнікі школы распаўсюджвалі сярод вучняў творы мастацкай літаратуры аб вайне.
У межах акцыі “Помнік ля дарогі” маленькія чытачы прынялі ўдзел у навядзенні парадку ля помніка в. Цецяроўка, а акцыя “Кветкі для ветэранаў” гаворыць сама за сябе. У бібліятэцы на працягу тыдня дзейнічала кніжная выстава “Вам з другога пакалення…”.