У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбыўся ўрок гісторыі “Жыву у Беларусі і тым ганаруся”. Бібліятэкар запрасіла дзяцей
адправіцца ў падарожжа па роднай краіне - Рэспубліцы Беларусь і расказала пра
шлях нашай дзяржавы да незалежнасці. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Мая
краіна - Беларусь” і тым самым праверылі наколькі добра яны ведаюць гісторыю,
культуру і знамянальныя даты нашай краіны. Была арганізавана кніжная выстава
пад назвай “Ганаруся табой, Беларусь”.