29.05.2018 Скрыжаванне меркаванняў «Жыццё без цыгарэт»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі – сад – сярэдняя школа" прайшло скрыжаванне меркаванняў «Жыццё без цыгарэт». Падчас мерапрыемства школьнікі старэйшых класаў абыгралі сітуацыю, ў якой адзін бок быў за курэнне, а другі супраць. У канцы ўсе прыйшлі да высновы, што здароўе важней за ўсё і траціць яго на шкодныя звычкі толькі неразумны чалавек.