У
філіяле «Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў конкурс малюнкаў «Ведаць, каб зберагчы сябе», прысвечаны праблемам наркаманіі і
шкодным звычкам. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала сваім юным чытачам
аб наступствах, якія могуць паўстаць, калі ўжываць наркотыкі або паліць
цыгарэты. У канцы мерапрыемства ўсе
ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны прызамі.