“Здравствуй, Яблочный наш Спас!” – пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства, якое супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Святу Божага Пераўтварэння – 19 жніўня.
Бібліятэкары падрыхтавалі музыкальна-забаўляльную праграму з мноствам конкурсаў, забаў і сюрпрызаў. Маладыя людзі з задавальненнем паслухалі гісторыю свята Божага Пераўтварэння, прынялі ўдзел у конкурсах, віктарыне. На працягу мерапрыемства гучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў клуба.