9.08.18 гутарка - падарожжа «Адчыні для сябе Беларусь»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гутарка - падарожжа «Адчыні  для сябе Беларусь». Бібліятэкар расказала прысутным пра галоўныя славутасці кожнай з абласцей нашай краіны, мерапрыемства суправаджалася праглядам відэафільма, дзе можна было ўбачыць – дзіўныя замкі і радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай прыроды, цікавыя музеі і этнаграфічныя вёскі, родныя мясціны знакамітых мастакоў, пісьменнікаў і навукоўцаў.