Літаратурны круіз “Путешествие по книжному миру”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей з школьнага летняга лагера прайшоў літаратурны круіз “Путешествие по книжному миру”. Дзеці азнаёміліся з жыццём і творчасцю таленавітага дзіцячага пісьменніка Н. Н. Носава, згадалі назвы кніг гэтага аўтара і іх галоўных герояў. Гуртом адказвалі на пытанні віктарыны і адгадвалі загадкі. Вялікая колькасць фільмаў і мультфільмаў створана па творах Н. Н. Носава. Іх з задавальненнем глядзяць і дзеці, і дарослыя. Вось і сення дзеці праглядзелі адзін з такіх мультфільмаў “Бобик в гостях у Барбоса”. А на развітанне дзецям былі падараваны размалёўкі з героямі твораў Н. Н. Носава.