У філіяле "Масалянская інтэграваная
сельская
бібліятэка" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння
пісьменніка Барыса Захадзера. Для дзяцей
была арганізавана літаратурная віктарына "Пра ўсіх на свеце". Падчас сустрэчы
школьнікі ўспаміналі літаратурных герояў, адгадвалі творы, падзяляліся
ўражаннямі пра любімыя кнігі пісьменніка-юбіляра. Затым дзеці прагледзелі мультфільм "Вінні Пух ідзе ў госці", зняты па творы Мілна ў перакладзе Захадзера.