У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла чарговая
сустрэча аматарскага аб'яднання "Чамучкі" яна была прысвечана 400 – годдзю выдання “Буквара". Падчас сустрэчы
бібліятэкар распавяла сваім юным чытачам, што за кніга "Буквар", як
і дзе яна з'явілася на свет. Дзеці даведаліся, што ў аг. Канюхі нарадзілася і вучылася Н. Сторажава, якая ў 1984 годзе перамагла ў
конкурсе на лепшы "Буквар"
і па яе кнізе вучыліся дзеці не толькі ў нашай краіне, але і ў школах Расіі,
Чэхіі і Славакіі.