“Светлы вобраз матулі маёй..” – пад такой назвай
прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе
пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы. Сустрэча была прысвечана Дню маці.
Бібліятэкары падрыхтавалі для наведвальнікаў клуба пазнавальна-забаўляльную
праграму, падчас якой маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі
на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, выконвалі песні, прысвечаныя самаму
дарагому чалавеку на свеце – Маці. У канцы сустрэчы супрацоўнікі правялі
майстар-клас па вырабу віншавальных паштовак з Днём маці.