У рамках рэспубліканскай
акцыі “Моладзь за бяспечнасць” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбыўся
інфармацыйна-прафілактычны час “Прафілактыка пажараў: ахова насельніцтва і
абавязкі грамадзян” для работнікаў раённай бібліятэкі і чытачоў.
Перад
прысутнымі выступіў намеснік начальніка Бераставіцкага РАНС Я.А. Каралёў, які паінфармаваў
аб сітуацыі з пажарамі ў Беларусі ў цэлым і, ў тым ліку, у Бераставіцкім раёне,
перасцярог аб неасцярожным абыходжанні з агнём, гаручымі матэрыяламі і
тэхнікай.