16.10.2018г. Вечар адпачынку “Бадзёрыя не па гадах” (у межах абласнога праекта “Залатая восень жыцця” )

У рамках абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вечар адпачынку “Бадзёрыя не па гадах” для людзей сталага ўзросту. На сустрэчы ўдзельнікі пазнаеміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Прыгожае сваімі рукамі”, а таксама з навінкамі кнігавыдання і даведаліся аб новым у перыядычным друку. Актыўна прымалі ўдзел у восеньскіх забавах, гульнях і віктарынах.