29.09.2018 «Жыццё працягваеццца»


У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская  бібліятэка» прайшло ўрачыстае адкрыццё аматарскага аб'яднання «Агеньчык» для пажылых людзей «Жыццё працягваеццца». На мерапрыемства былі запрошаны намеснік па ідэалагічнай рабоце КСУП Макараўцы  Капіца А. М. і музычны калектыў філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся са Статутам, дэвізам і абавязкамі членаў клуба. Паглядзелі святочны канцэрт, паспявалі любімыя песні сваёй маладосці і пачыталі вершы.