Цыкл мерапрыемстваў па барацьбе з наркотыкамі

З 23 па 27 кастрычніка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў цыкл мерапрыемстваў па барацьбе з наркотыкамі: гутарка «Тваё жыццё ў тваіх руках», выстава-перасцярога «Ашуканыя лёсу», відэасалон «Місія жыць». Падчас мерапрыемстваў бібліятэкар расказала школьнікам, якую шкоду прыносяць наркотыкі здароўю.