“Культурная спадчына Бераставіцкага краю” – такой
была тэма краязнаўчай экскурсіі, якую супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі правялі для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага
ліцэя. Дырэктар раённай бібліятэкі пазнаёміла дзяцей з помнікамі гісторыі і
культуры Бераставіччыны, у тым ліку страчанай спадчынай, прадставіла ім галерэю
партрэтаў славутых людзей Бераставіцкага краю і фотаэкспазіцыю “Фотаімгненні
для нашчадкаў”, якія аформлены ў бібліятэцы.